Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік "Моладзі БНФ" Алесь Каліта атрымаў 7 сутак арышту


Севярын Квяткоўскі, Салігорск На гэты момант Салігорскі суд разгледзеў 6 справаў затрыманых учора моладзевых актывістаў. Віктару Дзенісевічу з Салігорску, Зьмітру Хведаруку і Касі Галіцкай зь Менску быў прысуджаны штраф памерам пяць базавых велічыняў -- 155 тысяч беларускіх рублёў – за “ўдзел у несанкцыянаваным пікеце”. Зьміцер Ясевіч атрымаў папярэджаньне, Тацяна Буланава -- 4 базавыя велічыні, 124 тысячы беларускіх рублёў

Усяго ў Салігорскім судзе сёньня будуць разгледжаныя справы дзевяці чалавек, затрыманых 4 верасьня за “несанкцыянаваны пікет” перад будынкам суду, дзе праходзіў працэс над маладафронтаўцам Іванам Шылам паводле абвінавачаньня ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі. Ноч яны правялі ў Салігорскім пастарунку. Акрамя ўжо пакараных судом, гэта – Маўлюда Атакулава, Франак Вячорка і Дзяніс Карноў



Кася Галіцкая



Зьміцер Ясевіч

• Суды над маладафронтаўцамі ў Нясьвіжы і Салігорску: Рэпартаж, 04.09.2007
XS
SM
MD
LG