Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахмадзінэжад: Іран, Беларусь і Вэнэсуэла істотна ўзмоцняць Рух недалучэньня


Алена Струвэ, Менск Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэжад надае вялікае значэньне пашырэньню сувязяў паміж Тэгеранам і Менскам. Як падае іранскае агенцтва PRESS TV, у часе сустрэчы з кіраўніком беларускага МЗС Сяргеем Мартынавым 4 верасьня ў Тэгеране іранскі лідэр падкрэсьліў, што “Іран і Беларусь маюць каштоўны досьвед у вырашэньні эканамічных, прамысловых і энэргетычных пытаньняў і змогуць істотна разьвіць супрацоўніцтва ў гэтых галінах”.

Ахмадзінэжад таксама адзначыў, што ўдзел Ірану, Беларусі і Вэнэсуэлы ў Руху недалучэньня істотна ўзмоцніць гэтую арганізацыю.У сваю чаргу кіраўнік беларускага замежнапалітычнага ведамства падкрэсьліў, што ўмовы для пашырэньня іранска-беларускага супрацоўніцтва, асабліва ў галіне энэргетыкі, падрыхтаваныя.

Міністар Мартынаў, які ўзяў удзел у двухдзённым тэгеранскім саміце міністраў Руху недалучэньня, выказаў сваю нязгоду ў зьвязку з заявамі Вашынгтону адносна небясьпекі іранскай ядзернай праграмы для іншых краін і выступіў супраць перадачы іранскага ядзернага дасье на разгляд Рады Бясьпекі ААН. Ён падкрэсьліў, што гэтае пытаньне павінна абмяркоўвацца ў рамках МАГАТЭ, у выпадку, калі насамрэч існуе падобная пагроза.

Напярэдадні прэзыдэнт Ахмадзінэжад агучыў, што ў Іране цяпер працуе звыш 3 тысяч ядзерных цэнтрыфуг для ўзбагачэньня ўрану і кожны тыдзень ўстанаўляюцца новыя.

Фота з сайту агенцтва PRESS TV

• Н.Бэрнз: Беларусь – у “бандзе чатырох”, 21.08.2007
XS
SM
MD
LG