Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першыя з затрыманых учора ў Салігорску актывістаў атрымалі штраф


Севярын Квяткоўскі, Салігорск Салігорскаму актывісту Віктару Дзенісевічу і Касі Галіцкай зь Менску быў прысуджаны штраф памерам пяць базавых велічыняў -- 155 тысяч беларускіх рублёў – за “ўдзел у несанкцыянаваным пікеце”.

Усяго ў Салігорскім судзе сёньня будуць разгледжаныя справы дзевяці чалавек, затрыманых учора за “несанкцыянаваны пікет” перад будынкам суду, дзе праходзіў працэс над маладафронтаўцам Іванам Шылам паводле абвінавачаньня ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі. Ноч яны правялі ў Салігорскім пастарунку. Акрамя Дзенісевіча і Галіцкай, гэта – Маўлюда Атакулава, Тацяна Буланава, Франак Вячорка, Алесь Каліта, Дзяніс Карноў, Зьміцер Хведарук і Зьміцер Ясевіч.

• Суды над маладафронтаўцамі ў Нясьвіжы і Салігорску: Рэпартаж, 04.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG