Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Шушкевіч, Казулін і Статкевіч у адной партыі – гэта са сфэры фантастыкі”


Віталь Цыганкоў, Менск Наколькі рэалістычная ідэя аб’яднаньня сацыял-дэмакратаў у сёньняшніх палітычных умовах? Ці здолеюць лідэры сацыял-дэмакратаў прыглушыць свае асабістыя амбіцыі і непаразуменьні? Аглядальнік Свабоды Віталь Цыганкоў размаўляе з публіцыстам Аляксандрам Класкоўскім.

Цыганкоў: “Ці падаецца вам рэальнай ідэя аб’яднаньня сацыял-дэмакратычных партыяў? Ці спрыяе гэтаму сёньняшняя палітычная кан’юнктура?”

Класкоўскі: “Я б ня стаў надаваць гэтай ініцыятыве “гістарычнага значэньня”. Наколькі я ведаю, Анатоль Ляўковіч і Мікола Статкевіч у сваіх водгуках ня выказалі вялікага спадзеву на тое, што гэта можна рэалізаваць.

Увогуле, менавіта сацыял-дэмакратычны рух ёсьць самай яркай ілюстрацыяй расьцярушваньня апазыцыйных сілаў з фармальна аднолькавай ідэалёгіяй. І я ня бачу прынцыпова новых чыньнікаў, якія б пачалі працаваць на адкручваньне сытуацыі ў іншы бок.” Цыганкоў: “Магчыма, адна з прычынаў гэтага расьцярушваньня – тое, што менавіта ў сацыял-дэмакратыі сабраліся тры вельмі яркія палітычныя лідэры: Станіслаў Шушкевіч, Аляксандар Казулін і Мікола Статкевіч. Ці можна нават гіпатэтычна ўявіць, што адзін зь іх згодзіцца стаць намесьнікам іншага. Альбо ўявіць варыянт сустаршынь?”

Класкоўскі: “Шчыра кажучы, гэта са сфэры фантастыкі. Усе яны – ня проста неардынарныя асобы, але і людзі з характарам. Статкевіч, напрыклад, заўсёды ідзе насупраць плыні – гэта было і падчас выбараў 2000 году і на апошнім Кангрэсе дэмакратычных сілаў.

Хаця важней вось што. Шыльды партыяў у значнай ступені фармальныя. Той самы Статкевіч узначальвае нефармальную “Эўрапейскую кааліцыю”, ён за эўрапейскі выбар Беларусі. Скрабец набыў сабе рэпутацыю выразна прарасейскага палітыка – гэта і знакамітыя пікеты за новую інтэграцыю з Расеяй. Увогуле, адна з сацыял-дэмакратычных партый імкнецца да шчыльнага альянсу з камуністамі, якія стала лічацца ў нас прарасейскай сілай. І цяжка ўявіць, што можна знайсьці нейкі агульны грунт пры такіх процілеглых вэктарах.

Таму гэтыя заклінаньні (што лепей быць аб’яднанымі, а не разьяднанымі) нагадваюць мне нязбыўныя лёзунгі накшталт славянскага братэрства ці саюзнай інтэграцыі. Гучаць яны прыгожа. А насамрэч інтарэсы і зацікаўленасьці бакоў вельмі розныя, а часам і процілеглыя”.

• Ці аб’яднаюцца беларускія сацыял-дэмакраты? , 5.09.2007 • 9 траўня адбудзецца другая сэсія Аб''яднаўчага зьезду беларускіх сацыял-дэмакратаў, 9.05.2005
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG