Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьці "Начной Свабоды" – Іван Шыла і Павал Севярынец


Радыё Свабода Сёньня гасьцямі начнога эфіру "Свабоды" будуць актывіст "Маладога фронту" Іван Шыла, якога сёньня судзілі за прыналежнасьць да незарэгістраванай арганізацыі, і апазыцыйны палітык Павал Севярынец, адзін са стваральнікаў "Маладога фронту".

Павал толькі што выйшаў з турмы, дзе адбываў пакараньне за несанкцыянаваны сход. Між іншым ён пракамэнтуе новыя сёньняшнія працэсы над маладафронтаўцамі.

А людзі на вуліцах Менску скажуць, што яны ведаюць пра "Малады фронт"?

Тэма "Начных досьледаў" – пачатак паляўнічага сэзону ў Беларусі. Вядомыя людзі скажуць, якія паляўнічыя трафэі яны здабывалі.

Апрача таго інтэрвію з першым пераможцам нашага новага конкурсу “Выйграй кнігу “Свабоды” Русланам Равякам, які працуе інжынэрам на Баранавіцкім мясакамбінаце, расповед пра жыхарку Менску Наташу, якая стала жонкай дубайскага шэйха, і рэпартаж з апошняга рэйса гарадзкога "Ікаруса" ў Менску.

У "Гукапісе" Аляксандар Памідораў працягне аповед пра творчасьць гурту "Палац", а ў "Начной чытанцы" зноў прагучаць вершы Віялеты Пачкоўскай.

Пасьля 23-й гадзіны – партрэты актывістаў "Маладога фронту", якіх сёньня судзілі паводле крымінальнага абвінавачваньня, перадача "Беларускае замежжа" аб запатрабаванасьці беларускіх праграмістаў на Захадзе, агляд лістоў на "Свабоду" і "Вольная студыя" з удзелам крытыка Міхася Тычыны.

Ад 22-й гадзіны – у эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG