Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітык Павал Севярынец спынены міліцыяй на ўезьдзе ў Салігорск


Севярын Квяткоўскі, Салігорск Палітык Павал Севярынец, які накіроўваўся ў Салігорск, каб падтрымаць маладафронтаўца Івана Шылу, быў спынены міліцыяй на ўезьдзе ў горад. Неўзабаве яго адпусьцілі, і ён прыехаў у будынак суду на абвяшчэньне прысуду.

На судзе ў Салігорску пракурор запатрабаваў асудзіць Івана Шылу без пакараньня. Прысуд Івану Шылу мае быць абвешчаны ў 17.45

Тым часам спэцназ зачысьціў прылеглую да Салігорскага суду тэрыторыю.

Калі зь дзясятак моладзевых актывістаў дасталі бел-чырвона-белыя сьцягі і сталі скандаваць лёзунгі ў падтрымку Івана Шылы, міліцэйскі спэцназ распачаў акцыю зачысткі. Восем актывіста былі затрыманыя, трое зь іх – у тым ліку адна дзяўчына – жорстка зьбітыя.

Адна дзяўчына паведаміла па тэлефоне, што ў аўтобусе на затрыманых рабіўся псыхалягічны ціск, гучалі пагрозы згвалтаваньня.

Суд працягваецца, дагэтуль усе абвінавачаньні базуюцца на выступах Івана Шылы ў сродках масавай інфармацыі і на матэрыялах, знойдзеных падчас ператрусу. Івану Шылу пагражае 6 месяцаў арышту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG