Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч: улады прайгралі моладзь


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Аляксандар Мілінкевіч, які накіроўваецца ў польскі горад Крыніца каб узяць удзел у Міжнародным эканамічным форуме, правёў у Варшаве прэсавую канфэрэнцыю, у часе якой заклікаў палякаў выказаць салідарнасьць з маладымі актывістамі беларускай апазыцыі, якія церпяць ад перасьледу з боку ўладаў.

Мілінкевіч: “Улада прайграла моладзь. Улада ня ведае, як зь ёй размаўляць, таму зьнішчае актыўную моладзь, але ня зьнішчыць. За моладзьдзю праўда, яна моцная духам и яшчэ абудзіць іншых да барацьбы. Я гэта бачу, бо шмат сустракаюся з моладзьдзью. Але ўлада не адчувае, што змаганьне з моладзьдзю ня мае сэнсу”.

Аляксандар Мілінкевічы таксама пракамэнтаваў візыт у Брусэль намесьніка міністра замежных справаў Беларусі Валерыя Варанецкага і заяву прадстаўніка послькага МЗС, які назваў гэты візыт “добрым знакам”.

Мілінкевіч: “Я за эканамічнае супрацоўніцтва, але такія сустрэчы не павінны адбывацца без выкананьня беларускім бокам адпаведных патрабаваньняў, якія даўно вядомыя. Беларусь павінна зрабіць хаця б нейкі крок. Іначай гэта памылка, бо рэжым толькі стане мацнейшы”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG