Плянуецца, што сёлета пэнсіі могуць нязначна падвысіць і ў лістападзе — прыкладна на 4%.
Дадалі капейку, а шуму — на рубель?
Эканаміст Сяргей Балыкін нагадвае, што прэзыдэнцкім дэкрэтам пэнсіі прывязаныя да росту заробкаў. Аднак апошні час зарплата практычна не падвышаецца, таму і пэнсійныя надбаўкі замарожаныя:
“Гады тры таму Лукашэнка сваім дэкрэтам зьмяніў парадак падвышэньня пэнсіяў. Калі раней пэнсіі падвышаліся, як толькі сярэдні заробак узрастаў на 10%, то цяпер яны растуць тады, калі заробак падвышаецца на 15%. Але ж у нас насамрэч інфляцыя трохі зьнізілася, заробкі так хутка не растуць і, адпаведна, пэнсіянэрам пэнсіяў не падвышаюць.
І вось Лукашэнка, каб выглядаць такім гуманістам, добрым прэзыдэнтам, які хвалюецца пра свой электарат, падвышае пэнсіі сваім указам. І робіць з гэтага вялікі прапагандысцкі розгалас. Але ж каб ён у свой час не прымаў гэтага дэкрэту, то пэнсіі падвышаліся б аўтаматычна і болей, але ж тады гэта не была б заслуга прэзыдэнта”.
Пэнсію падвысілі ўпершыню, кошты расьлі пастаянна
Пэнсіі ў Беларусі параўнальныя з пэнсіямі ў суседніх Расеі і Ўкраіне — у сярэднім 130—150 даляраў. Аднак, як сьведчыць дынаміка коштаў на асноўныя групы тавараў, у Беларусі харчовы і прамысловы кошыкі істотна даражэйшыя, чым у згаданых дзяржавах.
Цягам першага паўгодзьдзя адбывалася падвышэньне коштаў практычна на ўсе групы тавараў, а таксама на паслугі для насельніцтва.
Днямі на прэсавай канфэрэнцыі статыстыку агучыў намесьнік міністра эканомікі Ўладзімер Адашкевіч:
“Што да сытуацыі ў цэлым, якая склалася ў асобных галінах эканомікі сёньня з цэнаўтварэньнем. За сем месяцаў гэтага году пры інфляцыі 4,1% харчовых тавараў рост склаў 4%, нехарчовых — 3,3%. І ў паслугах для насельніцтва індэкс росту тарыфаў склаў 3,1%. То бок, вось гэта асноўныя складнікі агульнай інфляцыі ў краіне — 4,1% за сем месяцаў”.
Нядаўняе падвышэньне тычыцца толькі цывільнага насельніцтва. Аднак нават з улікам дадатковых 10 даляраў звычайным пэнсіянэрам вельмі далёка да пэнсіянэраў вайсковых, якія ў эквіваленце маюць 300—400 даляраў.
Вайскоўцы і дэпутаты — пэнсійная “эліта”
Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў, генэрал Валеры Фралоў мае нядрэнную вайсковую пэнсію. Аднак ён разьлічвае, што можа атрымліваць яшчэ больш — як дэпутат, які адпрацаваў мінімум адзін тэрмін ускладзеных на яго паўнамоцтваў:
“Калі мне гэтую пэнсію дадуць, як прэзыдэнт пісаў (а я падпадаю пад сьпіс асобаў, якія цалкам адзін тэрмін адпрацавалі ў парлямэнце), то, здаецца, яна будзе трошкі большая, чым генэральская. І калі ёсьць такі ўказ, то нават цікава — дадуць мне такую пэнсію ці не”.
Карэспандэнт: “Калі не сакрэт, якая ў вас генэральская пэнсія?”
“Ну, я дакладна скажу. Я атрымліваю 1 мільён 80 тысяч рублёў. Гэта трохі меней, чым у генэралаў МУС, у іх болей. А тая пэнсія, якая прадугледжаная як былому дэпутату, то яна недзе пад два мільёны рублёў”.
Карэспандэнт: “Хто-небудзь зь цяперашніх дэпутатаў ужо атрымлівае такую пэнсію?”
“Я аднойчы сустрэўся з адным дэпутатам, які, уласна кажучы, мне гэта і падказаў зрабіць — маўляў, давай афармляй такую пэнсію. Дык вось, ён сказаў: у нас два хлопцы такое зрабілі і ўжо атрымліваюць такую немаленькую паводле беларускіх мерак пэнсію”.
Паводле статыстычных зьвестак, у ліпені з улікам інфляцыі пэнсія скарацілася на 0,5% у параўнаньні з чэрвенем.