Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Станіслаў Станіслававіч, не зьвяртайце ўвагі на гэты бруд”


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за 4 верасьня, аўторак. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды": 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньне пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць смс-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі: 391-22-24.

Ільля Копыл, Менск: “Добры дзень, “Свабода”. Як і трэба было чакаць, дзяржаўныя СМІ абрынуліся на шаноўнага Станіслава Шушкевіча. Уладзе не да спадобы, што сусьветная грамадзкасьць выказала пакуль што толькі намеры па заслугам ацаніць дзейнасьць Станіслава Станіслававіча. Тая брыдота, якая была паказана па БТ, абражае Беларусь, абражае беларускі народ. Аўтарам такіх тэлеперадач ня месца на тэлебачаньні. Яны неадукаваныя, амаральныя асобы, невукі. Станіслаў Станіслававіч, не зьвяртайце ўвагі на гэты бруд, беражыце сябе, беражыце сваё здароўе. Ваш досьвед, Вашы веды, Ваш сусьветны аўтарытэт будзе патрэбен новай дэмакратычнай Беларусі. Дзякуй за ўвагу”.

Спадар: “Мяне вельмі зацікавіла, што Вы пазытыўна ацэньваеце сытуацыю з тым, што Шушкевіча вылучаюць на Нобэлеўскую прэмію. За што?! За тое, што ён разваліў Савецкі Саюз?! За тое, што ён вывеў ядзерную зброю?! Ядзерная зброя была Голубам міру!”

Часлаў Пазьлевіч: “Прывітаньне, “Свабода”! Я таксама вылучаю Шушкевіча Станіслава Станіслававіча на кандыдатам у ляўрэаты на атрыманьне маёй пэнсіі. У законе Аб пэнсійным забесьпячэньні ад 17 красавіка 1992 году ён падзяліў беларусаў на “сваіх ды чужых”. Зарабіўшы пэнсію ў Беларусі і выехаўшы за мяжу, чалавек ня мае права яе атрымліваць. За гэта яму вялікі “дзякуй”. Падпісаў закон старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь С.Шушкевіч. З павагай”.

Галіна, Менск: “Добры вечар, “Свабода”. У мяне няма кампутару, я стары чалавек, дык я Вам скажу, што “Начная Свабода” нядаўна адзначала гадавіну свайго існаваньня. Па гэтай прычыне я лічу, што яна выйшла ў 2006-м годзе. Дзякуй за ўвагу”.

Спадарыня: “Прывітаньне, “Свабода”! На экранах расейскай тэлевізіі паказалі жалобныя ўгодкі жудаснай трагедыі ў Беслане. Жанчыны ў чорным, кветкі, выступае Грызлоў, словы спачуваньня, смутку, размовы пра міжнародны тэрарызм. Цары Расейскай імпэрыі агнём і мячом заваёўвалі Каўказ. І гэта агонь прайшоў праз стагодзьдзі. Не здрыгануліся. Вытрымалі рукі ў тых, хто страляў па школе, па дзецях. Дзякуй, усяго найлепшага”.

Спадар: “Наконт Адамовіча. Канечне, пісьменьнік які б там ня быў. Добры чалавек, няма пытаньняў. Ну, чытаў я яго “Сыны ідуць у бой,” “Вайна пад стрэхамі,” “Партызаны”. Так сабе. Слабенькія такія апавяданьніцы ці аповесьці. Але гэта ладна, які ёсьць, такі ёсьць. Але дзіўна, як Вы і іншыя робіце акцэнт, што трэба раззбройвацца, а атамную энэргетыку трэба вынішчаць. А хто пра гэта разумны ня марыць? Хто пра гэта ня кажа? Мільёны людзей па ўсім сьвеце гэта кажуць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG