Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Павал Севярынец прыехаў падтрымаць Насту Азарку


Алег Грузьдзіловіч, Нясьвіж Павал Севярынец па вызваленьні пасьля арышту прыехаў у Нясьвіж на суд над актывсткай “Маладога фронту” Настай Азаркай. Палітык павітаў дзяўчыну і яе паплечнікаў. “Нясьвіж калісьці быў духоўнай сталіцай Беларусі, і ён павінен неўзабаве ёй стаць”, кажа палітык.

У судзе абвешчаны перапынак. Каб падтрымаць Насту, на працэс прыехалі некалькі дзесяткаў актывістаў. Яны не выключаюць, што прысуд будзе вынесены ўжо сёньня. Вядзе працэс судзьдзя Марыя Дунаева.

Насту абвінавачваюць у дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

• Ідзе суд над актывісткай “Маладога фронту” Настай Азаркай, 4.09.2007 • Салігорск і Нясьвіж: суд над Іванам Шылам і Настай Азаркай, 4.09.2007 • Фотарэпартаж: затрыманьні ля суду ў Салігорску, 4.09.2007 • Новыя крымінальныя справы супраць маладафронтаўцаў, 8.08.2007
XS
SM
MD
LG