Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьця на Свабодзе – Сьвятлана Алексіевіч


Радыё Свабода 5 верасьня ад 10.00 да 11.00 са слухачамі Свабоды па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 размаўляла пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч.

Яна нарадзілася ў сям’і вайскоўца. Пасьля дэмабілізацыі бацькі сям''я вярнулася на ягоную радзіму, у Беларусь. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ ў 1972 годзе. Аўтарка кнігаў “У вайны не жаночы твар”, “Апошнія сьведкі”, “Цынкавыя хлопчыкі”, “Зачараваныя сьмерцю”, “Чарнобыльская малітва”, “Дзіўны алень вечнага паляваньня”. Кнігі выдадзеныя больш як у 20 краінах сьвету, хоць у Беларусі ляўрэатку шматлікіх міжнародных літаратурных прэміяў не друкуюць ужо 12 гадоў. Перад размовай са слухачамі “Свабоды” Сьвятлана Алексіевіч сказала:

“Я хацела б гаварыць пра адказнасьць эліты. З усіх школьных праграмаў выкінутая ўся сапраўдная беларуская літаратура: Быкаў, Бураўкін, Законьнікаў, Арлоў – наш сьвет. І што адбываецца – дзе нашая інтэлігенцыя, дзе пратэсты? За царскім часам было нейкае паняцьце гонару, якое сёньня зусім зьнікла. А па правілах гонару, якія б выратавалі годнасьць нацыі, міністар адукацыі, міністар культуры павінныя былі сысьці ў адстаўку, мусілі быць нейкія заявы пісьменьнікаў – аднак нічога гэтага няма... Што ж адбываецца з намі? Гэтае пытаньне кожны павінен задаць сабе”.

Перадачу "Госьць на Свабодзе" з удзелам Сьвятланы Алексіевіч слухайце ў нашым эфіры ў пятніцу, 7 верасьня
XS
SM
MD
LG