Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ідзе суд над актывісткай “Маладога фронту” Настай Азаркай


Алег Грузьдзіловіч, Нясьвіж Наста Азарка дала паказаньні ў судзе. Яна прызнала, што брала ўдзел у пікетаваньні ў падтрымку Зьмітра Дашкевіча, а таксама ў галадоўцы салідарнасьці ў ліпені.

Лекар Жук пацьвердзіў, што Наста Азарка патрапіла ў шпіталь пасьля таго, як згубіла прытомнасьць у выніку галадоўкі. Маці дзяўчыны Зоя Азарка адмовілася быць сьведкай у справе дачкі і засталася ў залі суду.

Допыт сьведак завяршыўся, і судзьдзя зачытала станоўчую характарыстыку на Насту зь Нясьвіскага льнозаводу. Сярод дакумэнтаў, якія разглядаюць у судзе -- пратакол зь інтэрвію Насты для Радыё Свабода.

У двары суду стаіць аўтобус са спэцназаўцамі.

• Салігорск і Нясьвіж: суд над Іванам Шылам і Настай Азаркай, 4.09.2007 • Фотарэпартаж: затрыманьні ля суду ў Салігорску, 4.09.2007 • Новыя крымінальныя справы супраць маладафронтаўцаў, 8.08.2007
XS
SM
MD
LG