Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску судзяць “польскіх шпіёнаў”


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня раніцай у ваеннай калегіі Вярхоўнага суду пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць чатырох грамадзянаў Беларусі.Справу разглядаюць пры зачыненых дзьвярах.

Усіх чатырох грамадзянаў абвінавачваюць у здрадзе Радзіме (частка першая артыкула 356). Ім пагражае пазбаўленьне волі ад 7 да 15 гадоў.Яшчэ аднаго падсуднага апроч гэтага вінавацяць яшчэ ў шпіянажы (частка 4 артыкула16 і артыкул 358). Паводле вінавачаньня, гэтыя грамадзяне ажыцьцяўлялі агентурную выведку на карысьць польскіх спэцслужбаў.

Пра затрыманьне “групы польскіх шпіёнаў” КДБ паведаміў у ліпені.

У ліпені дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі паведамілі пра чарговы “шпіёнскі скандал”. Прэс-служба КДБ назвала прозьвішчы арыштаваных “шпіёнаў”. Імі аказаліся чацьвёра грамадзянаў Беларусі – былы маёр Узброеных сілаў Беларусі Ўладзімер Рускін, былы маёр Віктар Богдан, вайскоўцы радыётэхнічнай брыгады войскаў СПА Беларусі Карнялюк і Пяткевіч.

Яшчэ адзін з фігурантаў крымінальнай справы, маёр Юрэня – грамадзянін Расеі. Вядучы ОНТ паведаміў, што расеец зьявіўся ў расейскую Фэдэральную службу бясьпекі з павіннай і распавёў пра сваё супрацоўніцтва з польскай выведкай.

Падрабязнасьці пазьней на нашым сайце і ў эфіры.

• Шпіёнскі працэс пачнецца 4 верасьня. , 29.08.2007 • Справу “польскіх шпіёнаў” перадалі ў суд, 9.08.2007 • Намесьнік старшыні КДБ у эфіры ОНТ распавёў пра меркаваных шпіёнаў, 16.07.2007
XS
SM
MD
LG