Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Берасьці аштрафавалі сябра руху “За свабоду” Юрку Бакура


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня судзьдзя Маскоўскага раёну Берасьця Вольга Сьмірнова аштрафавала сябра руху “За свабоду” Юрку Бакура на 88.500 рублёў.

“Мяне абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным сходзе 19 жніўня, – паведаміў Радыё Свабода Юрка Бакур, – хаця насамрэч я быў затрыманы міліцыянтамі падчас прэзэнтацыі кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”.

Юрка Бакур – біёляг, выпускнік Берасьцейскага ўнівэрсытэту, сябра грамадзкага таварыства “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

Таксама сёньня суд Маскоўскага раёну Берасьця працягне разглядаць адміністрацыйную справу Любові Праневіч. Яе абвінавачваюць у парушэньні парадку пры правядзеньні масавых мерапрыемстваў.

Любоў Праневіч – сябра грамадзкай арганізацыі «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Яе таксама затрымалі 19 жніўня на прэзэнтацыі кнігі Паўла Севярынца «Лісты зь лесу».

• Суд Маскоўскага раёну Берасьця прысудзіў Паўлу Севярынцу 15 сутак арышту, 22.08.2007 • Берасьце: падрабязнасьці затрыманьня ўдзельнікаў сустрэчы з П. Севярынцам, 20.08.2007
XS
SM
MD
LG