Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Салігорску: затрыманыя каля 15 чалавек


Севярын Квяткоўскі, Салігорск Спэцназаўцы затрымалі каля 15 моладзевых актывістаў, які прыйшлі да Салігорскага суду падтрымаць актывіста «Маладога фронту» Івана Шылу. Ля будынку каля 40 чалавек скандавалі «Свабоду моладзі».

Каля 10-ай гадзіны пачаўся суд над Іванам Шылам, якога абвінавачваюць у дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Хлопец запатрабаваў перакладчыка, ягонае патрабаваньне было задаволенае.

Тым часам паплечнікі Івана Шылы ля будынку суду пратэставалі супраць судовага перасьледу «Маладога фронту», які яны лічаць незаконным. Затрыманых актывістаў павезьлі ў райаддзел міліцыі. Група людзей паспрабавала перашкодзіць руху аўтобусаў з затрыманымі.

Затрыманыя актывісты паведамілі па тэлефоне, што ў аўтобусе іх зьбівалі.

Падрабязнасьці – пазьней на сайце і ў вечаровым эфіры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG