Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Севярынец вызвалены


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ўначы ў 3 гадзіны 30 хвілінаў вызвалены з-пад арышту палітык Павал Севярынец. Закончыўся 15-сутачны тэрмін яго зьняволеньня ў ізалятары часовага ўтрыманьня РАУС Маскоўскага раёну Берасьця. Пры вызваленьні яго сустракалі 15 берасьцейскіх моладзевых актывістаў.

У інтэрвію “Свабодзе” Павал Севярынец адзначыў, што слухаў Радыё Свабода на прыймачы, які перадалі з волі берасьцейскія сябры.

“Дзякуй за апэратыўныя паведамленьні, – кажа Павал, – я быў у курсе палітычных падзеяў у Беларусі, а таксама ведаў пра перасьлед маіх сяброў у Берасьці”.

Павал Севярынец паведаміў, што ён сёньня мае намер прысутнічаць на судах у Нясьвіжы і Салігорску, дзе разглядаюцца справы актывістаў “Маладога фронту” Насты Азаркі і Івана Шылы.

Павал Севярынец быў затрыманы ў Берасьці 19 жніўня падчас прэзэнтацыі сваёй новай кнігі “Лісты зь лесу”, якая адбывалася ў афіцыйна арэндаваным будынку Берасьцейскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ. Тады ж міліцыянты затрымалі яшчэ больш за 30 чалавек. На 16 зь іх былі складзеныя пратаколы, паводле якіх іх выклікаюць у суд.

Падрабязнасьці – пазьней у эфіры і на сайце Радыё Свабода.

• Суд Маскоўскага раёну Берасьця прысудзіў Паўлу Севярынцу 15 сутак арышту, 22.08.2007
XS
SM
MD
LG