Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Што цікавіць беларускіх шпіёнаў у Нямеччыне?


Алена Струвэ, Менск Нямецкае фэдэральнае ведамства аховы Канстытуцыі (унутраная выведка ФРГ) паведаміла пра маштабны прамысловы, палітычны і ваенны шпіянаж, які вядуць у гэтай краіне замежныя спэцслужбы Расеі, Беларусі, Кітаю, Паўночнай Карэі, а таксама некаторых дзяржаваў Блізкага і Сярэдняга Ўсходу. Як вынікае з матэрыялаў справаздачы ведамства аховы Канстытуцыі, інтарэс іншаземных спэцслужбаў выкліканы геапалітычным становішчам Нямеччыны, яе рольлю ў Эўразьвязе і НАТО і разьвіцьцём прамысловых тэхналёгіяў.

Як вынікае зь інфармацыі, зьмешчанай у нямецкім друку, штогадовыя страты Нямеччыны ў выніку дзейнасьці замежных шпіёнаў складаюць ад 20 да 40 мільярдаў эўра. Бадай кожная нямецкая фірма зьяўляецца цэльлю замежных кампутарных атакаў. Рэальную ж шкоду ад пірацтва адчулі ўжо каля 40 % усіх нямецкіх кампаніяў.

У той час, калі вялікія краіны кшталту Кітаю зацікаўленыя ў выкраданьні ці капіяваньні амаль усіх нямецкіх тэхналягічных інавацыяў, малыя краіны кшталту Беларусі маюць інтарэс да капіяваньня больш вузкіх тэхналёгіяў. Беларускі экспэрт Аляксандар Алесін ня бачыць нічога дзіўнага ў падобнай зьяве.

“Увогуле гэта ўсясьветная практыка, – кажа экспэрт. – Ня думаю, што Беларусь адрозьніваецца ад іншых у горшы бок. Я сыходжу з практыкі савецкага часу. Краліся тыя дакумэнтацыі, праграмнае забесьпячэньне, якое не выраблялася ў СССР. Частка іх капіявалася і выкарыстоўвалася як у ваенных, так і ў цывільных мэтах. Што да Беларусі, то яна зацікаўленая ў шэрагу тэхналёгіяў – у галіне электронікі, мікрасхемаў звышвялікай інтэграцыі і гэтак далей.”

Паводле Алесіна, шэраг некалі эканамічна слабых краін зрабілі магутны прарыў у выніку пірацтва: калі ўзяць тую ж аўтамабільную вытворчасьць Кітаю, дык усе 100 % іхных аўто – гэта клёны і копіі эўрапейскіх.
”Беларусіь зацікаўленая ў шэрагу тэхналёгіяў – у галіне электронікі, мікрасхемаў звышвялікай інтэграцыі і гэтак далей...”
Тое ж тычыцца электронікі ды іншых эўрапейскіх тэхналёгіяў. Нягледзячы на тое, што нямецкія фірмы ў адпаведнасьці з рэкамэндацыямі рэгіянальных ведамстваў па абароне Канстытуцыі імкнуцца ўсяляк абараніць свае тайны, падобныя дзеяньні наўрад ці будуць эфэктыўнымі, перакананыя многія экспэрты.

Тым часам журналіст Райнгард Ляўтэрбах, які доўгі час працаваў карэспандэнтам нямецкіх мэдыяў у краінах былога СССР – у тым ліку, Расеі, Беларусі, Украіне – лічыць, што акрэдытаваныя ў Нямеччыне дыпляматычныя прадстаўніцтвы недэмакратычных рэжымаў маюць ня меншую цікавасьць і да палітычнага шпіянажу.

“Гэтага ніколі нельга выключаць.Гэта нармальная дзейнасьць дыпляматыі і дыпляматаў, якія займаюцца таксама і гэткай справай”, – кажа журналіст.

• Немцы "заплюшчылі вочы" на правал расейскага шпіёна, 25.04.2005
XS
SM
MD
LG