Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Лаўроў: “Расея не плянуе разьмяшчаць ядзерную зброю ў Беларусі”


Радыё Свабода Пра гэта заявіў сёньня міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў. Ён тым самым адказаў на просьбу пракамэнтаваць паведамленьні СМІ пра інтэрвію пасла Расеі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава, у якім дыплямат намякнуў на магчымасьць разьмяшчэньня расейскай ядзернай зброі ў Беларусі. "Такіх плянаў няма. Пра гэта Міністэрства замежных спраў ужо казала," – падкрэсьліў міністар Лаўроў і дадаў: “У Беларусі ёсьць свой статус, замацаваны Канстытуцыяй. На гэтым, я лічу, пытаньне вычарпанае".

Нагадаем, 27 жніўня ў інтэрвію агенцтву Інтэрфакс-Запад на пытаньне, ці будзе Расія разьмяшчаць на тэрыторыі Беларусі новыя ваенныя аб''екты ў сувязі з разьмяшчэньнем амэрыканскай сыстэмы СПА ў Эўропе, Аляксандар Сурыкаў адказаў: "Вось гэта ўжо залежыць ад узроўню нашай палітычнай інтэграцыі. А таксама ад пунктаў гледжаньня экспэртаў, дыпляматаў, ваенных: трэба, можна, калі, як. Я маю на ўвазе аб''екты, якія маюць дачыненьне да ядзернай зброі".

ЗША камэнтуюць заяву пасла Расеі ў Беларусі, 29.08.2007 Ці магчымае, нават тэарэтычна, разьмяшчэньне ў Беларусі ядзернай зброі?, 29.08.2007 Амбасадар Сурыкаў абвяргае самога сябе, 28.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG