Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Варанецкі: “Запрашаем эўрапейскіх інвэстараў у стратэгічныя сфэры нашай эканомікі”.


Радыё Свабода "Беларусь - за аб''яднаньне намаганьняў эўрапейскіх дзяржаў у стварэньні магутнай і канкурэнтаздольнай Вялікай Эўропы з удзелам найбліжэйшых неэўрапейскіх партнэраў" - заявіў намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Валер Варанецкі, выступаючы сёньня ў Бруселі на міжнароднай канфэрэнцыі , прысьвечанай Эўрапейскай палітыцы добрасуседзтва.

"Мы ўсе, як суседзі па нашым агульным эўрапейскім доме, маем агульную мэту і агульны інтарэс: умацаваньне бясьпекі, стабільнасьці, працьвітаньне Эўропы, - сказаў намесьнік міністра. - Толькі супрацоўнічаючы, мы зможам стаць больш моцнымі, эфэктыўнымі, канкурэнтаздольнымі і ў канчатковым выніку дасягнуць галоўнага - дастойна супрацьстаяць складаным сучасным выклікам".

Валер Варанецкі падкрэсьліў, што Беларусь "уносіць і гатова павышаць свой уклад у дывэрсыфікацыю і забесьпячэньне стабільнасьці паставак энэргарэсурсаў". Ён адзначыў, што "Эўропе неабходна знайсьці ўзаемапрымальную форму і формулу аб''яднаньня інтарэсаў пастаўшчыкоў, транзіцёраў і спажыўцоў энэргарэсурсаў і на гэтай аснове стварыць устойлівую сыстэму забесьпячэньня энэргетычных патрэбаў усяго кантынэнта".

Намесьнік кіраўніка беларускага МЗС таксама заявіў, што Беларусь гатова да супрацоўніцтва з ЭЗ па пытаньнях энэргетыкі, транспарту, транзыту, сельскай гаспадаркі, аховы навакольнага асяродзьдзя, навуковых дасьледаваньняў. "Нам трэба пераходзіць з Эўразьвязам ад простага гандлю да больш прасунутых форм эканамічнага ўзаемадзеяньня, - сказаў Валер Варанецкі, - мы запрашаем эўрапейскіх інвэстараў у стратэгічныя сфэры нашай эканомікі: энэргетыку, машынабудаваньне, хімічную і нафтаперапрацоўчую прамысловасьць".

Паводле яго слоў, Беларусь сумесна з Эўразьвязам магла б больш эфэктыўна супрацьстаяць арганізаванай злачыннасьці і тэрарызму, яна гатова разьвіваць ваенна-палітычнае супрацоўніцтва з ЭЗ.

Пры гэтым дыплямат падкрэсьліў, што "садзейнічаць усім гэтым мэтам, кансалідацыі і ўмацаваньню Вялікай Эўропы" не могуць тарыфныя, візавыя і іншыя абмежаваньні. "Мы - за адмену штучных тарыфных абмежаваньняў, за спрашчэньне візавага рэжыму паміж Беларусьсю і Эўрасаюзам", - заявіў намесьнік міністра замежных спраў Беларусі. Крыніца: Сайт міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

• Брусэль чакае ад Менску канкрэтных крокаў, 08.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG