Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўторак на Свабодзе


Радыё Свабода Не прасьпі ранішні жывы эфір у 7.00! Навіны, аналіз, гукі падзеяў,галасы слухачоў – ад 6.00 да 8.00 і ад 18.00 да поўначы. Сайт svaboda.org – тэксты, аўдыё, фота, відэа: абнаўленьне 24 гадзіны У аўторак на Свабодзе – ...

РАНІЦА

06.00 * Паўтор жывога эфіру панядзелка ад 18.00. 06.30 * Паўтор жывога эфіру панядзелка ад 19.00.

07.00 РАНІШНІ ЖЫВЫ ЭФІР

* У калёніі нумар адзін (Менск, вуліца Кальварыйская) з 24 жніўня галадуе грамадзянін Расеі Мікалай Костышаў * Ранішні рэпартаж: у панядзелак увечары ў Горадні зь ініцыятывы мясцовай арганізацыі руху “За свабоду” адбылася сустрэча грамадзянаў з пастарам Эрнстам Сабілам * Госьць ранішняга эфіру - Андрэй Пачобут, сябра Галоўнай рады Саюзу палякаў, журналіст “Gazety wyborczej” * Бліц-аналіз: Пачынаецца чарговы працэс над маладафронтаўцамі

ВЕЧАР

18.00

* Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету 18.30 * Падарожжа Свабоды – Партрэт на Свабодзе: Маладафронтаўцы Наста Азарка зь Нясьвіжу, Іван Шыла з Салігорску, Яраслаў Грышчэня з Баранавічаў. У аўторак над першымі двума пачнуцца суды за ўдзел у незарэгістраваная арганізаці. Суд над Грышчэням прызначаны на 10 верасьня. 18.45 * Беларускае замежжа – Чаму ўсё больш беларускіх спэцыялістаў у інфармацыйных тэхналёгіях працуюць за мяжой альбо на замежныя кампаніі? Чаму беларускія праграмісты запатрабаваныя на Захадзе, і ці адчуваюць яны сябе патрэбнымі на радзіме? Што губляе Беларусь з эміграцыяй спэцыялістаў у інфарматыцы? У новай перадачы Беларуска замежжа – пошук адказаў на гэтыя пытаньні разам са спэцыялістамі, якія працуюць у Беларусі і ЗША. 19.00

* Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету 19.30 * Паштовая скрынка-111 - Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко. 19.45 * Вольная студыя – Гутарка Міхася Скоблы зь літаратуразнаўцам Міхасём Тычынам на тэму новай школьнай праграмы па літаратуры. 20.00

* Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету 20.30 * Падарожжа Свабоды – Партрэты маладафронтаўцаў Насты Азаркі зь Нясьвіжу, Івана Шылы з Салігорску, Яраслава Грышчэні з Баранавічаў 20.45 * Беларускае замежжа – Эміграцыя беларускіх праграмістаў 21.00

* Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету 21.30 * Паштовая скрынка-111 - Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко. 21.45 * Вольная студыя - Гутарка Міхася Скоблы зь літаратуразнаўцам Міхасём Тычынам на тэму новай школьнай праграмы па літаратуры. 22.00 * НАЧНАЯ СВАБОДА. Госьць. Досьледы. Апытаньні. Аблога. Гукапіс. Начная чытанка. Падрабязнасьці на сайце – заўтра пад вечар 23.00 * Падарожжа Свабоды – Партрэты маладафронтаўцаў Насты Азаркі зь Нясьвіжу, Івана Шылы з Салігорску, Яраслава Грышчэні з Баранавічаў 23.15 * Беларускае замежжа – Эміграцыя беларускіх праграмістаў 23.30 * Паштовая скрынка-111 - Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко. 23.45 * Вольная студыя - Гутарка Міхася Скоблы зь літаратуразнаўцам Міхасём Тычынам на тэму новай школьнай праграмы па літаратуры.
XS
SM
MD
LG