Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мартыралёг Свабоды: Вольскі Вікенці Іванавіч


Радыё Свабода Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” --> http://www.martyraloh.org будуць друкавацца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору. Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня - Усясьветнага дня правоў чалавека - у эфіры “Свабоды” мы будзем узгадваць адно імя, успамінаць пра адно жыцьцё, расказваць пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам. Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org --> http://www.martyraloh.org - будуць даступныя праз сайт svaboda.org --> http://www.svaboda.org .

ВОЛЬСКІ Вікенці Іванавіч. 1879 г.н., з в. Кавальцы Койданаўскага р-ну, Беларусь. У 1923 спрабаваў выехаць у Польшчу -- не дазволілі, мае ў Польшчы сваякоў. У 1932 асуджаны на 5 гадоў канцлягераў, тэрмін адбыў. Арыштаваны ў 25.09.37 у в. Сібірачка Ўжурскага р-ну КК у справе № 8289. Падзельнік Мачалаў П.М. 26.10.37 тройкай УНКВД КК прысуджаны да расстрэлу. Расстраляны ў пэрыяд з 24 гадзін 29.10 да 24 гадзін 01.11.37 у г. Ачынск.
XS
SM
MD
LG