Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нараўлянскі раён: у пажары загінула чатыры чалавекі


Радыё Свабода У ноч з 1 на 2 верасьня ў вёсцы Вербавічы Нараўлянскага раёну загінулі чацьвёра маладых вяскоўцаў.

Тры зь іх — навучэнцы Нараўлянскага прафэсійна-тэхнічнай вучэльні №177, прычым двое толькі падалі заявы на навучаньне, але афіцыйна не былі залічаныя ў ПТВ.

Чацьвёртая ахвяра — сёлетні выпускнік ПТВ, які ў жніўні аформіўся на працу мэханізатарам СПК “Чырвоны баец”.

Сярод загінулых — два родныя браты, адзін зь якіх непаўналетні. Трэці брат атрымаў моцныя апёкі, але здолеў выбрацца з пылаючай будыніны. Цяпер ён знаходзіцца ў апёкавым цэнтры ў Гомелі. Яшчэ двое загінулых — перасяленцы з Казахстану.

На прыватным падворку ў пабудове, якая служыла летняй кухняй, маладыя хлапцы адзначалі з моцнымі сьпіртовымі напоямі пачатак навучальнага году, народзіны знаёмай сяброўкі й шмат чаго яшчэ.

Ноччу дашчаная пабудова загарэлася. Ад цыгарэты ці неасьцярожнага абыходжаньня з агнём — гэта высьвятляе раённая пракуратура.

Мясцовыя жыхары апавядаюць, што моладзь даўно зьбіралася ў пабудове, дзе адбылася трагедыя. Някідкае памяшканьне служыла нечым кшталту дыскатэкі й кавярні адначасова.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG