Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці задаволеныя вы якасьцю адукацыі ў Беларусі?


Альгерд Невяроўскі, Менск

Хлопец: “Так, усё задавальняе. І як настаўнікі выкладаюць, і ўсё астатняе. Падабаецца, як настаўнікі ставяцца, не парушаюць тваіх правоў”.

Студэнтка: “Я вельмі задаволеная. Я сама студэнтка БНТУ і задаволеная, як нам выкладаюць. Нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт рыхтуе неблагіх спэцыялістаў. Выкладчыкі маглі б быць і больш строгімі, каб спэцыялісты былі яшчэ больш адукаваныя”.

Студэнт: “Я задаволены, але праблема ў тым, што няма інтэрнатаў. Мне з гэтым не пашанцавала, таму пакуль здымаю кватэру”.

Хлопец: “Задаволены. У Беларусі добрая адукацыя — лепшая, чым у іншых краінах”.

Хлопец: “Задаволены. Нармальна скончыў школу, набраў балаў, паступіў у палітэх”.

Студэнт: “Усё нармальна, падабаецца, як выкладчыкі з намі працуюць”.

Школьнік: “Прафэсіяналізм настаўнікаў задавальняе”.

Карэспандэнт: “Ці задаволеныя вы якасьцю адукацыі ў Беларусі? Ці дастатковы той узровень ведаў, якія ваш сын атрымлівае ў школе?”

Спадарыня з сынам-школьнікам: “ Вось мы перайшлі ў 73-ю школу, і тут задаволеная. А раней былі ў іншай школе — і былі не задаволеныя якасьцю выкладаньня. Асабліва замежныя мовы даваліся вельмі слаба, хаця школа была спэцыялізаваная”.

Дзяўчына: “Адукацыяй задаволеная. Я вучуся ў політэхнічным каледжы, і ў нас добрыя выкладчыкі”.

Хлопец: “Вельмі добрая якасьць адукацыі. Добрыя выкладчыкі, прыгожа тлумачаць”.

Спадар з сынам: “Неяк моцна іх нагружаюць. Раней сын вучыўся ў спэцыялізаванай школе, і там было вучыцца немагчыма. Давялося перавесьці яго ў звычайную. Цяпер хоць вучыцца. А гэтыя спэцыялізаваныя школы, з рознымі ўхіламі, моцна шкодзяць здароўю дзіцяці. Ён там здароўе і падарваў. Цяпер вось доўга лечыцца”.

Студэнт: “Гэта гледзячы дзе. Калі ва ўнівэрсытэтах, то ў дзяржаўных высокі ўзровень, а ў прыватных — не. Хоць ёсьць і прыватныя, дзе даволі добрыя выкладчыкі, і больш даюць ведаў. Але туды аж так ня варта імкнуцца, бо дыплёмы гэтых установаў ня надта цэняцца ў Беларусі”.
XS
SM
MD
LG