Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг Свабоды: Абадоўскі Піліп Еўдакімавіч


Радыё Свабода Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” --> http://www.martyraloh.org будуць друкавацца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня - Усясьветнага дня правоў чалавека - у эфіры “Свабоды” мы будзем узгадваць адно імя, успамінаць пра адно жыцьцё, расказваць пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - будуць даступныя праз сайт svaboda.org.

***

АБАДОЎСКІ Піліп Еўдакімавіч. 1883 г.н., ураджэнец в. Добрына Віцебскага р-ну і вобл., беларус, зь сялян, пачатк. адукацыя, селянін, аднаасобная гаспадарка ў в. Добрына Рудакоўскага с/с Віцебскага р-ну. Арыштаваны 31.04.09. Асуджаны 31.04.16 «тройкай» як член к/р групы паводле арт. 72 КК БССР на высылку. (61.02.18 справу пераглядаў Віцебскі аблсуд.) 23.08.37 прысуджаны Атр. НКВД БССР паводле арт.73 КК БССР да ВМП -- расстрэлу. УКГБ у Віцебскай вобл. 10818-П
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG