Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытата дня – 31 жніўня


Радыё Свабода “Думаю, што прычынай татальнай зачысткі школьных праграмаў ад маіх тэкстаў ёсьць ня толькі падазроная асоба аўтара, але і самі творы. Падкрэсьліваю, што школьнікі вывучалі менавіта мае гістарычныя апавяданьні і аповесьць, найперш адрасаваныя маладому чытачу, у якога фармуецца гістарычная, а значыць і нацыянальная сьвядомасьць. Ва ўяўленьні цяперашняй улады гісторыя Беларусі павінна быць вельмі кароткай і складаць ня дзесяць вякоў, а ўсяго некалькі дзесяцігодзьдзяў. Рэжыму значна прасьцей мець справу не зь беларусам, які адчувае за сабой стагодзьдзі эўрапейскай гісторыі, а з тым, для каго гісторыя пачынаецца з таго часу, калі піва каштавала 37 капеек, а яшчэ лепей з тым, для каго кропкай адліку гэтай гісторыі наагул стаў 1994 год". --> http://archive.svaboda.org/articlesfeatures/culture/2007/8/7F7BC344-35F2-4B0D-BAC0-B187C084810E.html



Пісьменьнік Уладзімер Арлоў – пра выключэньне з падручнікаў твораў Генадзя Бураўкіна, Вольгі Іпатавай, Сяргея Законьнікава, Сьвятланы Алексіевіч, Анатоля Сыса, Уладзімера Някляева, Леаніда Дранька-Майсюка, Уладзімера Арлова ды іншых сучасных пісьменьнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG