Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – Віктар Шалкевіч


Радыё Свабода Госьцем нашага начнога эфіру будзе сёньня бард, актор, шоўмэн Віктар Шалкевіч. Тры месяцы – усё лета – на нашых хвалях гучала яго аўтарская праграма.

Людзі на менскіх вуліцах скажуць, што перашкаджае беларусам быць сапраўднымі эўрапейцамі.

У “Начных досьледах” мы пагаворым пра гарадзкі шум. Як жывуць людзі ў суседзтве з шумнымі аб’ектамі: аэрапортамі, вакзаламі, транспартнымі разьвязкамі? У нашым апытаньні людзі адкажуць, які гук для іх самы непрыемны.

У перадачы “Гукапіс” Аляксандар Памідораў завершыць аповед пра музыку Міхала Казіміра Агінскага, а ў “Начной чытанцы” будуць гучаць вершы манаха Жыровіцкага манастыру, паэта Зьніча (Алега Бембеля).

Пасьля 23-й гадзіны ў перадачы “Госьць на “Свабодзе” запіс адказаў навукоўца і пэдагога, старшыні Таварыства беларускай школы Алеся Лозкі на пытаньні слухачоў радыё, а 23.33 у “Экспэртызе “Свабоды” аналіз дадзенага Міжнародным валютным фондам прагнозу разьвіцьця беларускай эканомікі, а 23.45 у “Падарожжы “Свабоды” партрэт браслаўскага краязнаўцы Кастуся Шыдлоўскага.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры “Свабоды” і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG