Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёс маёмасьці бацькоў С.Скрабца будзе вырашацца 3 верасьня


Алег Грузьдзіловіч, Менск Сёньня, 31-га жніўня, у Першамайскім судзе гэтак і ня быў прыняты вэрдыкт адносна лёсу хатняй маёмасьці бацькоў апазыцыянэра Сяргея Скрабца, якую у якасьці кампэнсацыі за даўгі экс-дэпутата патрабуе “Беларусбанк”.

“Мы прадставілі некалькі сьведак, якія аднагалосна паказалі, што гэта наша маёмасьць, нажытая за дзесяцігодзьдзі сумеснага жыцьця. Але, відаць, суду гэтага мала. Разьбіральніцтва працягнецца 3-га верасьня”, – паведаміла Радыё Свабода маці палітыка Ніна Скрабец.

Сам Сяргей Скрабец кажа, што ўлада працягвае квітацца зь ім за ягоную апазыцыйную дзейнасьць.

Паводле суду, экс-дэпутат вінаваты “Беларусбанку” болей як 500 тысяч даляраў.

У бацькоў С.Скрабца хочуць адабраць маёмасьць, набытую ў “Бярозцы”, 31.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG