Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: журналістка спрабуе прыцягнуць да адказнасьці міліцыянта


Радыё Свабода Незалежная журналістка Ганна Ільіна абвінавачвае маёра Сяргея Андрэенку ў незаконным затрыманьні і гвалце. Сёньня магілёўскія судмэдэкспэрты зафіксавалі на целе Ганны Ільіной некалькі гематомаў. У другой палове дня Магілёўская раённая пракуратура мае прыняць рашэньне пра заяву журналісткі — тая патрабуе прыцягнуць да адказнасьці маёра Андрэенку.

Учора Ганну Ільіну разам зь яшчэ шасьцю актывістамі затрымаў міліцэйскі патруль у лесе недалёка ад Магілёва. Як сьцьвярджае журналістка, маёр Андрэенка некалькі разоў ударыў яе ў сьпіну і шыю, калі яна запытала пра прычыну затрыманьня.

Сёньня Ганна Ільіна зьвярнулася ў пракуратуру, каб маёра Андрэенку прыцягнулі да адказнасьці за перавышэньне службовых паўнамоцтваў.

На фота: Ганна Ільіна пасьля судмэдэкспэртызы



Пастанова на правядзеньне судмэдэкспэртызы

• Магілёў: затрымалі групу грамадзкіх актывістаў, 30.08.2007 • Магілёў: сямёра актывістаў на волі, 30.08.2007
XS
SM
MD
LG