Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У электроннай газэце -- сьпісы неўязных гарадзенскіх чыноўнікаў


Радыё Свабода У апошні дзень лета выйшаў чарговы нумар электроннага выданьня “Гарадзкой газэты Горадні” “Ведамасьці”, што выходзіць зь ініцыятывы Руху “За Свабоду”. Яна рассылаецца падпісчыкам праз электронную пошту. У газэце надрукаваныя 65 прозьвішчаў чыноўнікаў, міліцэйскіх кіраўнікоў, старшыняў судоў і дырэктараў прадпрыемстваў Гарадзеншчыны, што трапілі ў сьпіс неўязных. Гэты сьпіс быў пашыраны ЗША, паколькі працягваецца перасьлед беларускіх грамадзянаў, якія выступаюць у абарону дэмакратыі.

Адна з ранейшых публікацыяў “Ведамасьцяў” прыцягнула ўвагу ўладаў. Ленінская раённая пракуратура Горадні праводзіць праверку, днямі выклікалі Івана Романа, што працуе для незалежных мас-мэдыя. Рэч у тым, што суседні з пракуратурай будынак даўно стаіць безгаспадарча, раней гэта быў Кастрычніцкі райаддзел міліцыі. Міліцыянты пераехалі, пакінуўшы пасьля сябе нямала службовых матэрыялаў. Былы пастарунак нават не ахоўваецца, фотарэпартаж адтуль зьмясьцілі “Ведамасьці” ў папярэднім нумары.

Газэта таксама піша пра будаўніцтва будучай ГЭС на Нёмане. Ставіцца пад сумнеў яго мэтазгоднасьць, рэдакцыя мяркуе, што будаўніцтва будзе каштаваць 88 мільёнаў даляраў і акупіцца не раней, чым праз дваццаць гадоў. За гэтыя грошы можна пабудаваць 7333 ветраныя энэргаўстаноўкі і атрымаць ў восем разоў больш электрычнасьці, сьцьвярджаецца ў публікацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG