Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці зноў судзяць сябраў апазыцыі


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня раніцай у судзе Маскоўскага раёну Берасьця разглядаецца адміністрацыйная справа сябра “Руху “За Свабоду” Андрэя Шарэнды. Ён быў затрыманы міліцыянтамі 19 жніўня на прэзэнтацыі кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”. Абвінавачваецца ва ўдзеле ў несанкцыянаваным сходзе.

У судзе Андрэй Шарэнда патрабуе, каб судзьдзя Вольга Сьмірнова вяла паседжаньне на беларускай мове. Ён таксама заявіў аб неабходнасьці выклікаць у суд у якасьці сьведкі Паўла Севярынца, які адбывае пакараньне 15 сутак у ізалятары часовага ўтрыманьня РАУС Маскоўскага раёну Берасьця.

Паседжаньне суду працягваецца.

• Берасьце: суд выявіў недакладнасьці ў міліцэйскім пратаколе на апазыцыянэра, 30.08.2007 • Суд Маскоўскага раёну Берасьця прысудзіў Паўлу Севярынцу 15 сутак арышту, 22.08.2007 • Берасьце: падрабязнасьці затрыманьня ўдзельнікаў сустрэчы з П. Севярынцам, 20.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG