Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пятніца на “Свабодзе”


Радыё Свабода Не прасьпі ранішні жывы эфір у 7.00! Навіны, аналіз, гукі падзеяў,галасы слухачоў – ад 6.00 да 8.00 і ад 18.00 да поўначы. Сайт svaboda.org – тэксты, аўдыё, фота, відэа: абнаўленьне 24 гадзіны У пятніцу на “Свабодзе” – ...

РАНІЦА

06.00 * Паўтор жывога эфіру чацьвярга ад 18.00.

06.30 * Падарожжа Свабоды – вёска Беніца Маладэчанскага раёну

06.45 * Беларуская Атлянтыда – перадача Вячаслава Ракіцкага. Беларускі фэномен Смаленшчыны. Удзельнічае гісторык Алег Трусаў.

07.00 * ЖЫВЫ ЭФІР:

* У Бабруйску пачне працаваць першая ў краіне праваслаўная школа. Прадстаўнікі іншых канфэсіяў не ў захапленьні ад гэтага. Шмат хто наракае і на тое, што сьвятары аддалі перавагу рускай мове выкладаньня.

* Бліц-аналіз: узаемаадносіны царквы і дзяржавы. Ці павінна рэлігія прысутнічаць у сыстэме адукацыі? Чаму ў апошні час адчуваецца пэўнае ахалоджаньне ў адносінах паміж кіраўніцтвам краіны і Беларускай праваслаўнай царквой? Гэтыя пытаньні наш аглядальнік Віталь Цыганкоў абмяркуе зь філёзафам Валянцінам Акудовічам.

* Сёньня адбудзецца суд над бацькамі Сяргея Скрабца – у іх хочуць адабраць маёмасьць.

* Наўпроставы эфір зь Віктарам Шалкевічам на тэму ягонага “летняга тэатру” і лета наагул.

* На выходныя ў Шклове пройдзе сьвята беларускага пісьменства. Ці запросяць прадстаўнікоў культуры, якое належыць да дэмакратычнага крыла? На што патрацяць бюджэтныя грошы?

ВЕЧАР

18.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету.

18.30 * Госьць на Свабодзе – старшыня Таварыства беларускай школы Алесь Лозка.

19.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету.

19.30 * Экспэртыза Свабоды – гутарка аналітыкаў на актуальныя тэмы.

19.45 * Падарожжа Свабоды – вёска Сьвіраны на Віленшчыне.

20.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету.

20.30 * Госьць на Свабодзе – старшыня Таварыства беларускай школы Алесь Лозка.

21.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету.

21.30 * Экспэртыза Свабоды – гутарка аналітыкаў на актуальныя тэмы.

21.45 * Падарожжа Свабоды – вёска Сьвіраны на Віленшчыне.

22.00 * НАЧНАЯ СВАБОДА. Госьць. Досьледы. Апытаньні. Аблога. Гукапіс. Начная чытанка. Падрабязнасьці на сайце – заўтра пад вечар.

23.00 * Госьць на Свабодзе– старшыня Таварыства беларускай школы Алесь Лозка.

23.30 * Экспэртыза Свабоды – гутарка аналітыкаў на актуальныя тэмы.

23.45 * Падарожжа Свабоды – вёска Сьвіраны на Віленшчыне.
XS
SM
MD
LG