Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Магілёў: сямёра актывістаў на волі


Радыё Свабода Грамадзкія актывісты Зьміцер Салаўёў, Тацяна Буланава, Уладзімер Краўчанка, Ганна Ільіна, Руслан Чэлачаў, Сяргей Чэкалкін і яшчэ адзін малады чалавек, які адмаўляецца называцца, правялі амаль чатыры гадзіны ў няволі. Інспэктар Магілёўскай управы міністэрства надзвычайных сытуацыяў склаў пратакол аб парушэньні пажарнай бясьпекі на Зьмітра Салаўёва.

Актывісту пагражае штраф да 25 мінімальных базавых велічыняў. Памер пакараньня вызначыць магілёўская управа міністэрства надзвычайных сытуацыяў.

Семярых актывістаў затрымалі прыкладна а 15-й гадзіне ў лесе непадалёк ад Магілёва. Там яны адзначалі дзень народзінаў Тацяны Буланавай. У актывістаў не было сьпіртнога, таму міліцыянты амаль тры гадзіны ня ведалі, як матываваць затрыманьне. Урэшце, выклікалі інспэктара МНС, які і склаў пратакол.

Усе сямёра актывістаў цяпер на волі.

Магілёў: тры гадзіны пад вартай, 30.08.2007 Магілёў: затрымалі групу грамадзкіх актывістаў, 30.08.2007
XS
SM
MD
LG