Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – старшыня ТБШ Алесь Лозка


Радыё Свабода Госьцем “Начной Свабоды” будзе навуковец, пэдагог, старшыня Таварыства беларускай школы Алесь Лозка. Маладыя людзі на вуліцах Менску адкажуць на пытаньне, ці хацелі б яны стаць настаўнікамі.

У “Начных досьледах” сёньня размова пра дробныя крадзяжы ў кавярнях, рэстаранах і гатэлях. У нашым апытаньні гомельцы скажуць, ці станавіліся яны ахвярамі крадзяжоў, а калі станавіліся, то што ў іх кралі.

Мы таксама пагаворым пра футбол і пэрспэктывы беларускіх камандаў на эўрапейскай арэне. Чаго не хапае беларускім клюбам, каб гуляць у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў?

У перадачы “Гукапіс” Аляксандар Памідораў працягне аповед пра музыку Міхала Казіміра Агінскага, прагучыць штотыднёвы відэаагляд Максіма Жбанкова, а ў “Начной чытанцы” – вершы манаха Жыровіцкага манастыру, паэта Зьніча (Алега Бембеля).

Пасьля 23-й гадзіны “Падарожжа “Свабоды” – чарговая перадача Ягора Маёрчыка з сэрыі “Абеды ў Івянцы”, а 23.15 у перадачы “Беларуская Атлянтыда: без бар’ераў” размова Вячаслава Ракіцкага з гісторыкам Алегам Трусавым пра беларускі фэномэн Смаленшчыны, а 23.33 “Беларускае замежжа” – аповед пра ініцыяваную беларусамі з розных кантынэнтаў кампанію “Супраць кантролю і цэнзуры ў байнэце”, а 23.45 агляд вашых лістоў на “Свабоду”.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры “Свабоды” і ў інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG