Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: тры гадзіны пад вартай


Радыё Свабода, Магілёў Сямёра грамадзкіх актывістаў ужо тры гадзіны знаходзяцца пад вартай. Іх трымаюць у Магілёўскім раённым аддзеле міліцыі. Дагэтуль ім ня выставілі абвінавачаньня.

Як паведамляе па тэлефоне з пастарунку Зьміцер Салаўёў, міліцыянты ня ведаюць, што рабіць з затрыманымі.

Паводле апошняй інфармацыі, міліцыянты нібыта выклікалі прадстаўніка з управы Міністэрства надзвычайных сытуацыяў. Ён павінен вызначыць, ці парушылі актывісты заканадаўства аб ахове навакольнага асяродзьдзя, калі расклалі вогнішча.

Акрамя Зьмітра Салаўёва ў пастарунку знаходзяцца Тацяна Буланава, Уладзімер Краўчанка, Ганна Ільіна ды трое моладзевых актывістаў, прозьвішчы якіх пакуль не вядомыя.

У лесе непадалёк ад Магілёва грамадзкія актывісты адзначалі дзень народзінаў Тацяны Буланавай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG