Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: затрыманых удзельнікаў флэш-мобу вязуць у суд?


Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі міліцыі пасадзілі ў машыну затрыманых удзельнікаў флэш-мобу і павезьлі іх у невядомым накірунку.

Паплечнікам Зьмітра Жалезьнічэнкі, Андруся Цанюты, Сяргея Астафонава і Віталя Бірукова міліцыянты адмовіліся назваць месца, куды павезьлі хлопцаў.

Удзельнікі флэш-мобу не выключаюць, што іх павезьлі ў суд.

Моладзевыя актывісты праводзілі ў Гомелі флэш-моб з нагоды дня народзінаў кіраўніка Беларусі. На вуліцах горада яны зьбіралі подпісы за тое, каб сёньняшні дзень абвесьціць выходным днём і дзяржаўным сьвятам – з фэервэркамі і парадам. Таксама ўдзельнікі флэш-мобу раздавалі партрэты Аляксандра Лукашэнкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG