Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандра Казуліна ў калёніі наведаў адвакат


Алег Грузьдзіловіч, Менск 30-га жніўня адвакат Зьміцер Гарачка наведаў у калёніі "Віцьба-3" свайго падабароннага Аляксандра Казуліна. “За паўтары месяцы, цягам якіх мы ня бачыліся, зьменаў у лепшы бок зь ягоным здароўем я ня ўбачыў. Але спадар Казулін застаецца бадзёры духам і кажа, што не зьмяніў сваіх поглядаў”, – паведаміў Радыё Свабода адвакат Гарачка.

Падрабязнасьці слухайце пазьней у эфіры і чытайце на нашым сайце

Аляксандар Казулін адбыў за кратамі ўжо болей за 500 дзён. У зьняволеньні ён трымаў палітычную галадоўку, якая доўжылася 53 дні. За гэты час палітык страціў каля 30 кіляграм вагі.

Летась А.Казуліна пакаралі 5,5 гадамі зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў хуліганстве і арганізацыі вулічных беспарадкаў. Былы кандыдат на прэзыдэнта мяркуе, што яму адпомсьцілі за крытыку на адрас Аляксандра Лукашэнкі падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2006 года.


• Улады не дазволілі ніводнага пікету ў абарону А.Казуліна, 28.08.2007 • Акцыя «Міжнароднай амністыі» ў Варшаве ў абарону Казуліна, 10.08.2007 • Юлія Казуліна: "Бацьку пазбаўляюць усялякай інфармацыі", 07.08.2007
XS
SM
MD
LG