Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: затрыманы моладзевыя актывісты


Алесь Дашчынскі, Менск У Гомелі міліцыянты затрымалі чатырох моладзевых актывістаў – Зьміцера Жалезьнічэнку, Віталя Бірукова, Андруся Ценюту, Сяргея Астафонава. Яны знаходзяцца ў міліцэйскім пастарунку Цэнтральнага раёна Гомеля.

Моладзевыя актывісты праводзілі ў Гомелі флэш-моб з нагоды дня народзінаў кіраўніка Беларусі. На вуліцах горада яны зьбіралі подпісы за тое, каб сёньняшні дзень абвесьціць выходным днём і дзяржаўным сьвятам – з фэервэркамі і парадам. Таксама ўдзельнікі флэш-мобу раздавалі партрэты Аляксандра Лукашэнкі.

Зьміцер Жалезьнічэнка патлумачыў:

“Партрэты Лукашэнкі маюць вельмі станоўчую энэргетыку. Той, хто трымае гэты партрэт у сваім доме – ня мае ніякіх праблем ні са здароўем, ні з заробкам ці нават у прыватным жыцьці. Але ўдзельнікаў флэш-мобу пачалі затрымліваць, і мы вырашылі пайсьці дахаты. Мы селі ў аўтобус і праехалі некалькі прыпынкаў. Потым да нас падышлі два міліцыянты ў цывільным. Яны сказалі, быццам, нехта зьдзейсьніў разбой на прывакзальнай плошчы. Таму трэба высьветліць нашы асобы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG