Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аднавіўся суд у справе былога студэнта Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце


Вячаслаў Кулік, Менск Суд Кастрычніцкага раёну Менска аднавіў разгляд скаргі былога студэнта Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Юрыя Алейніка. Вяла паседжаньне судзьдзя Вера Кругава.

Са словаў Юрыя Алейніка, судзьдзя прыняла да ўвагі ягогую заяву, што адмысловыя прычыны перашкодзілі зьявіцца на паседжаньня некаторым сьведкам і праваабаронцу Алегу Гулаку.

Юры кажа, што ў прысутнасьці прадстаўнікоў Акадэміі і сакратара офісу АБСЕ ў Менску ён заявіў хадайніцтва аб пераносе паседжаньня на найбліжэйшыя дні.

“Судзьдзя задаволіла хадайніцтва, – кажа Юры Алейнік. – Суд будзе працягнуты 5 верасьня а 15 гадзіне. На паседжаньне ў якасьці сьведак выклікаюцца многія службоўцы Акадэміі кіраваньня”.

5 ліпеня 2007 года суд Кастрычніцкага раёну Менска спыніў справу ў разглядзе прыватнай скаргі Юрыя Алейніка паводле п.1 арт.162 Грамадзянскага працэсуальнага кодэксу.

6 жніўня 2007 года Менскі гарадзкі суд цалкам задаволіў скаргу на рашэньне Кастрычніцкага раёну і вярнуў справу Ю.Алейніка на паўторны разгляд у гэты ж суд.



Юрый Алейнік патрабуе прызнаць незаконным загад рэктара Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце №239-с ад 15.05.2007 года. Паводле гэтага загаду, студэнт-выдатнік адлічаны з 4-га курса ў спэцыяльнасьці “Дзяржаўнае кіраваньне і эканоміка”. Аднак Юры Алейнік лічыць, што сапраўдная прычына адлічэньня – ягоная грамадзянская пазыцыя і палітычныя погляды.



• Менгарсуд задаволіў скаргу студэнта Юрыя Алейніка, 06.08.2004
XS
SM
MD
LG