Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: суды за ўдзел у прэзэнтацыі кнігі


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ў першай палове дня ў судзе Маскоўскага раёну Берасьця будуць разглядацца адміністрацыйныя справы Андрэя Шарэнды, Рамана Кісьляка і Юркі Бакуры. Іх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным сходзе. 19 жніўня ў Берасьці адбывалася прэзэнтацыя новай кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”. У той дзень міліцыянты затрымалі амаль 40 чалавек.

Андрэй Шарэнда, сябра “Руху за Свабоду”:

“Як паведамілі ў судзе, выклікаюць мяне, праваабаронцу Рамана Кісьляка і моладзевага актывіста Юрку Бакуру. Суд будзе весьці тая ж судзьдзя Вольга Сьмірнова, якая тыдзень таму асудзіла Паўла Севярынца на 15 сутак арышту. Таму першае, што будзе намі зроблена, гэта хадайніцтва аб адхіленьні судзьдзі. Давяраць ёй дакладна нельга, калі яна запэцкалася ў такой бруднай справе – асудзіла невінаватага чалавека”.

• Берасьце: суды над актывістамі апазыцыі адтэрміноўваюцца, 24.08.2007 • Берасьце: падрабязнасьці затрыманьня ўдзельнікаў сустрэчы з П. Севярынцам, 2008.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG