Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

<B>Госьць на Свабодзе – Алесь Лозка</B>


Радыё Свабода Тэлефануйце зараз! 30 жніўня, ад 09.00 да 11.00 са слухачамі Свабоды па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 будзе размаўляць старшыня Таварыства беларускай школы, навуковец Алесь Лозка.

Цягам дзесяці гадоў у Дзяржынскай школе Лельчыцкага раёну ён працаваў піянэрважатым, фізруком, выкладчыкам беларускай мовы, завучам, дырэктарам. Затым – асьпірантура Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру. Быў там навуковым супрацоўнікам, стварыў і ўзначаліў Беларускі навукова-мэтадычны цэнтар гульні і цацкі. Ад 1999 году працуе ў Менскім пэдагагічным унівэрсытэце імя Максіма Танка.

Паводле Алеся Лозкі, сёньня на беларускай мове навучаецца толькі кожны пяты школьнік. А ў сталіцы летась толькі 3 працэнты першаклясьнікаў пайшлі ў беларускія клясы. Разам з тым ёсьць падстава і для аптымізму: сёлета 87 тысяч школьнікаў здавалі тэсты па беларускай мове.

Пытаньні Алесю Лозку можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту rferl.minsk@gmail.com). Ка1лі вы паведаміце на Радыё Свабода свой тэлефонны нумар, рэдакцыя сама злучыць вас са спадаром Лозкам.
XS
SM
MD
LG