Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць "Начной Свабоды" – алімпійскі чэмпіён Рамуальд Клім


Радыё Свабода Сёньня госьцем начнога эфіру "Свабоды" будзе алімпійскі чэмпіён па лёгкай атлетыцы 1964 году Рамуальд Клім, які між іншага пракамэнтуе першыя вынікі ўдзелу беларускіх атлетаў у чэмпіянаце сьвету ў японскім горадзе Осака.

Бацькі на вуліцах Менску скажуць, у якую спартовую сэкцыю яны хацелі б аддаць сваё дзіця.

"Начныя досьледы" сёньня – пра вартасьць конкурсаў прыгажосьці ў Беларусі. Людзі ў Магілёве скажуць, каго яны лічаць самай прыгожай жанчынай у Беларусі, а гарадзенцы – каго яны лічаць самым прыгожым беларусам.

Апрача таго – паведамленьне пра адкрыцьцё Вэнэцыянскага кінафэстывалю, рэпартаж з талакі ў Курапатах і інтэрвію з салістам "Крамы" Ігарам Варашкевічам з нагоды выхаду новага дыска гэтага гурту пад назвай "Усё жыцьцё – дзіўны сон".

У перадачы “Гукапіс” Аляксандар Памідораў працягне аповед пра музыку Міхала Казіміра Агінскага, а ў “Начной чытанцы” будуць гучаць вершы манаха Жыровіцкага манастыру, паэта Зьніча (Алега Бембеля).

Пасьля 23-й гадзіны – чарговы агляд лістоў на "Свабоду", перадача "Падарожжа Свабоды" вёску Мышкавічы Кіраўскага раёну, "Экспэртыза Свабоды" пра уплыў росту цэнаў на сацыяльную стабільнасьць у Беларусі і запіс адказаў галоўнага мамоляга Міністэрства аховы здароўя Беларусі Леаніда Путырскага на пытаньні ўдзельнікаў онлайн-канфэрэнцыі на сайце "Свабоды".

Ад 22-й гадзіны – у эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG