Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне “Свабоды”: “Харчуюся выключна садавіной, хаджу пешкі”


Міхал Карневіч, Горадня Перад падвышэньнем цэнаў на хлеб, малако, гарэлку й транспарт наш карэспандэнт пацікавіўся ў людзей на гарадзенскіх вуліцах: рост цэнаў на які від тавараў ці паслугаў найбольш балючы для іх?

Слухаць:



Спадар: “Я пэнсіянэр, таму ў першую чаргу адчуваю падвышэньне коштаў на харчы. Таксама на транспарт, увесь час пехатою”.

Спадар: “У нас у Магілёве ўсё такое дарагое… Прабачце, я не жыхар Горадні”.

Карэспандэнт: “І што ў вас даражэйшае ў Магілёве, чым у нас у Горадні?”

Спадар: “Харчы найперш — мяса, хлеб, малако, масла. Кватэры дарагія...”

Карэспандэнт: “А наколькі ў вас усё даражэй?”

Спадар: “Нашмат. Адсоткаў на пяцьдзясят”.

Дзяўчына: “Я пакуль яшчэ ўсяго не адчула, але на транспарт кошты вырасьлі”.

Спадарыня: “Ой, сынок, надта ж на харчы кошты падняліся...”

Хлопец: “Вось на чым адчуў сапраўды, дык гэта на транспарце. Яшчэ нядаўна праезд каштаваў у маршрутцы 700 рублёў, а сёньня ўжо 850. Талёны падаражэлі адпаведна, а яшчэ пачуў, што й харчы таксама. Карацей, будзе вясёла, як кажуць”.

Спадарыня: “Харчуюся выключна садавіной, хаджу толькі пешкі, вяду здаровы лад жыцьця. Вось і ўсё...”

Спадарыня: “Найперш харчы значна падаражэлі. Пракарміць дваіх дзетак, адправіць іх у школу — вельмі праблематычна. Яшчэ камунальныя паслугі таксама вельмі дарагія”.

Хлопец: “Адзеньне яшчэ так сабе, а вось харчы... Кошты толькі растуць. Да прыкладу, алей — на 1000 рублёў адразу падаражэў”.

Спадар: “А я вельмі адчуваю, як падаражэў транспарт. Мне ж даводзіцца шмат катацца ў абодва бакі. Думаю, што й міжгародні таксама хутка падаражэе”.

Спадарыня: “Практычна на ўсім адчуваеш — асабліва калі маеш трое дзетак”.

Спадар: “Ва ўсім адчуваю, кошты ж на ўсё ўзрасьлі — і харчы, і транспарт, і жыльлё. Так што...”

Дзяўчына: “Адразу адчулася на транспарт, ільготаў ня стала, білеты падаражэлі. А за кватэру... Яе яшчэ й знайсьці цяжка, дый харчы дарагія. Як жыць студэнту? За гэта за ўсё плацяць бацькі, а што далей будзе, ня ведаю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG