Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шпіёнскі працэс пачнецца 4 верасьня


Радыё Свабода Судовыя слуханьні ў справе польскіх шпіёнаў пачнуцца 4 верасьня ў ваеннай калегіі Вярхоўнага суду. Справу будуць разглядаць пры зачыненых дзьвярах.

Крымінальная справа заведзеная паводле артыкулу 356-1 КК “Здрада дзяржаве ў форме шпіянажу”. Артыкул прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўленьня волі.

У ліпені КДБ апублікавала інфармацыю аб раскрыцьці агентурнай сеткі польскай выведкі. Паводле КДБ, шпіёны зьбіралі зьвесткі аб стане аб''яднанай сыстэмы СПА Беларусі і Расеі.

Былы вайсковец Уладзімер Рускін паведаміў у эфіры тэлеканалу ОНТ, што быў завэрбаваны польскай выведкай у Польшчы, польскія мытнікі знайшлі ў яго ў багажы алькаголь, колькасьць якога ў 5 разоў перавышала норму, але польская выведка пагадзілася не канфіскоўваць тавар, калі ён стане працаваць на яе ў Беларусі.

Акрамя Рускіна сярод абвінавачаных – былы начальнік выведкі адной з зэнітна-ракетных брыгадаў збройных сіл Беларусі Віктар Богдан, вайскоўцы радыётэхнічнай брыгады Карнялюк і Пяткевіч і былы маёр расейскай арміі Сяргей Юрэня.

• Справу “польскіх шпіёнаў” перадалі ў суд, 9.08.2007 Праскі акцэнт. Матрыца: перазагрузка (кадравыя зьмены ў КДБ), 28.07.2007 • Намесьнік старшыні КДБ у эфіры ОНТ распавёў пра меркаваных шпіёнаў, 16.07.2007 • Польскі друк: затрыманьне так званых “польскіх шпіёнаў” – правакацыя Менску, 14.07.2007 • КДБ абясшкодзіў сетку агентаў польскай выведкі?, 13.07.2007
XS
SM
MD
LG