Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве няма беларускамоўных клясаў


Радыё Свабода, Магілёў Сёлета ў Магілёве сфармаваць беларускамоўную клясу бралася гарадзкая суполка Таварыства беларускай мовы. Знайсьці ахвотнікаў навучацца па-беларуску не ўдалося. Невядома, ці будзе беларускамоўная група пры адным з магілёўскіх дзіцячых садкоў. Пакуль што туды запісалі толькі трох дзетак.

Але старшыня суполкі Алег Дзячкоў ня думае, што дзейнасьць тэбээмаўцаў у адраджэньні беларускамоўнага школьніцтва ў Магілёве няўдалая.

Ён зазначае, што ў Магілёве доўгі час не спрабавалі арганізавана сфармаваць беларускамоўныя клясы і групы, таму ўсё даводзіцца пачынаць з нуля:

“Чаму няўдалая? Колькі мы тут працавалі, месяца паўтара, — і выявілі шасьцёх чалавек, якія гатовыя аддаць дзяцей у беларускамоўную групу. Шчыра кажучы, калі ўлічваць тое, што тут гадамі гэтай тэмай ніхто не займаўся, я і ня верыў, што мы выявім столькі людзей.

Мы ствараем базу зьвестак гэтых людзей — гэта нашы людзі. З наступнага году мы зь імі будзем ствараць беларускамоўную клясу. Усё залежыць ад таго, якія бацькі — прабіўныя альбо не. Будуць заявы, паводле закону нават адной заявы дастаткова, каб стварыць групу альбо клясу — усё залежыць ад бацькоў”, — падсумоўвае Алег Дзячкоў.

Тым часам Магілёўскі гарвыканкам лічыць, што ствараць беларускамоўныя клясы і групы з малой колькасьцю дзяцей эканамічна немэтазгодна.

У афіцыйным адказе на зварот суполкі ТБМ за подпісам намесьніка старшыні гарвыканкаму Фёдара Міхеенкі гаворыцца, што ў клясе альбо групе павінна быць ня менш за дванаццаць дзяцей.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, у Магілёўскай вобласьці 56% школаў беларускамоўныя.

Ва ўправе адукацыі Магілёўскага аблвыканкаму паведамілі:

“Беларускамоўныя школы ў Магілёўскай вобласьці ёсьць, і даволі шмат. На жаль, у Магілёве і Бабруйску летась і залетась такіх школаў не было. Навучаньне на беларускай мове арганізуецца паводле заяваў. Колькі будзе заяваў, столькі будзе задаволена і просьбаў”.

Ва ўправе адукацыі запэўніваюць, што калі будуць ахвотнікі навучацца па-беларуску, яны забясьпечаць умовы.

Сярод буйных гарадоў Магілёўскай вобласьці толькі ў Асіповіцкай гімназіі ўсе прадметы выкладаюць па-беларуску.

У Горках праз намаганьні сям’і Каральковых у мясцовай школе паўсталі дзьве беларускамоўныя клясы. Там вучацца дзеці Каральковых — Марыля і меншы Мікіта.

• У Глыбокім чыноўнікі дамагліся для сваіх дзяцей рускамоўнай клясы, 28.08.2007 • На Віцебшчыне зьмяншаецца колькасьць беларускіх школ, 22.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG