Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча рэагуе на заявы расейскага пасла ў Беларусі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Міністар абароны Польшчы Аляксандар Шчыгла заявіў газэце Rzeczpospolita, што заявы аб разьмяшчэньні на тэрыторыі Беларусі ядзернай зброі “можна успрымаць як сігнал, высланы на адрас Польшчы Крамлём”.

“Гэта спроба ўціску на Польшчу ў часе, калі мы прымаем важныя для нашай краіны і нацыянальных інтарэсаў рашэньні. Калі б мы паддаліся на гэты ўціск, то гэта азначала б, што Польшча – не незалежная краіна. Выказваньні амбасадара сьведчаць таксама пра погляды, якія пануюць сярод кіруючых колаў Расеі. Гэта мэнтальнасьць часоў Савецкага Саюзу”, – заявіў польскі міністар.

Гаворачы пра “важныя для нашай краіны і нацыянальных інтарэсаў рашэньні” спадар Шчыгла меў на ўвазе хутчэй за ўсё рашэньне аб разьмяшчэньні на польскай тэрыторыі часткі амэрыканскай сыстэмы супрацьракетнай абароны.
XS
SM
MD
LG