Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызначаны суд над маладафронтаўцам Я.Грышчэнем


Алег Грузьдзіловіч, Менск. Суд над актывістам “Маладога фронту” з Баранавіч Яраславам Грышчэнем прызначаны на 10 верасьня. Паседжаньне ў Баранавіцкім гарадзкім судзе пачнецца а 9.30 раніцы. Абараняць актывіста будзе менскі адвакат Павал Сапелка.

Яраслава Грышчэню абвінавацілі ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі. Актывісту пагражае да 2 гадоў зьняволеньня. Юнак не адмаўляецца, што бярэ ўдзел ў дзейнасьці “Маладога фронту”, але ня лічыць гэта злачынствам. “Гэта маё канстытуцыйнае права – быць сябрам арганізацыі, дзейнасьць якой не супярэчыць закону. Тое, што ўлады незаконна не рэгіструюць “Малады фронт”, ўсім відавочна”, -- кажа Яраслаў Грышчэня.

Нагадаем, 4-га верасьня пачнуцца суды паводле аналягічнага абвінавачаньня над маладафронтаўцамі Настай Азаркай і Іванам Шылам. Насту Азарку будуць судзіць ў Нясьвіжы, Інава Шылу ў Салігорску.

• Яраслаў Грышчэня: “Улада не разумее, што будзе, калі моладзь канчаткова на яе абурыцца”, 13.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG