Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Курапатах ушануюць памяць ахвяраў бальшавіцкага тэрору


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ў Менску і ва ўсіх абласных гарадах Беларусі, а таксама ў Бабруйску і Барысаве будуць ушаноўваць памяць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. Грамадзкі актывіст Вячаслаў Сіўчык паведамляе:

“Ёсьць ініцыятыва грамадзкага камітэту, каб 29 кастрычніка прызнаць Днём памяці ахвяраў бальшавіцкага тэрору. Мы зьвярнуліся яшчэ на пачатку году да ўсіх грамадзянаў Беларусі, каб 29-га кожнага месяца людзі прыходзілі на тыя страшныя мясьціны, дзе Беларусь у часы бальшавіцкага тэрору страчвала сваіх сыноў і дачок. Сёньня ў Менску ў 17 гадзінаў у Курапатах будзе ўшаноўвацца памяць аб закатаваных там людзях”.

У ноч на 29 кастрычніка 1937 году ад рук сталіністаў загінулі 22 беларускія літаратары. 30 кастрычніка менскі НКВД расстраляў групу беларускіх паэтаў і пісьменьнікаў. Былі забітыя Янка Нёманскі, Тодар Кляшторны, Юлі Таўбін. Іхныя яміны-магілы знаходзяцца ў Курапатах. Усяго ж было рэпрэсавана 440 з 550 беларускіх творцаў. З гэтай нагоды беларуская грамадзкасьць зьвярнулася да ўладаў з прапановай абвясьціць 2007 год Годам памяці ахвяраў палітрэпрэсіяў. Аднак беларускія вышэйшыя ўлады гэта зрабіць адмовіліся.


• Адбылася прэзэнтацыя кнігі “Рэпрэсіўная палітыка савецкай улады ў Беларусі”, 23.07.2007
XS
SM
MD
LG