Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліквідуецца Беларуская экалягічная партыя зялёных (БЭЗ)


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня Вярхоўны суд Беларусі пачаў разгляд пазову Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Беларускай экалягічнай партыі зялёных.

У прэс-службе Мінюсту тлумачаць: цяперашні колькасны склад БЭЗ не адпавядае мінімальнай колькасьці сябраў партыі, якую вызначае беларускае заканадаўства.

Намесьнік старшыні Беларускай экалягічнай партыі зялёных Яўген Церахаў заявіў Радыё Свабода, што ніхто з кіраўніцтва БЭЗ на суд ня зьявіцца.

“Сустаршыня БЭЗ Мікалай Карташ знаходзіцца ў службовай камандзіроўцы ў Вэнэсуэле, другі сустаршыня Міхаіл Фрыдлянд даўно зьехаў у ЗША. Дакумэнты і пячатка БЭЗ – згубленыя. Офіс зачынены. Рэгіянальныя структуры распаліся”, – паведаміў Яўген Церахаў.

Паводле інфармацыі Мінюсту, раней да кіраўніцтва БЭЗ была накіраваная прапанова аб самаліквідацыі партыі.

Яўген Церахаў лічыць, што такое рашэньне было б правільнае. Ён заяўляе:

“Лягчэй стварыць новую экалягічную партыю, чым аднавіць ранейшую. Цалкам вінаватыя ў яе разбурэньні былыя кіраўнікі БЭЗ”.

У адпаведнасьці з артыкулам 10 Закону “Аб палітычных партыях” для стварэньня і дзейнасьці палітычнай партыі неабходна ня менш як 1000 сябраў. Акрамя таго, партыя мусіць мець структуры ў большасьці рэгіёнаў Беларусі, якія ствараюцца ў парадку, што прадугледжвае заканадаўства і статут партыі.


Ліквідацыя пагражае яшчэ тром апазыцыйным партыям 24.08.2007 ПКБ ня мае права карыстацца сваімі рахункамі 2.08.2007
XS
SM
MD
LG