Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кастусю Лукашову пакінулі крымінальны прысуд


Радыё Свабода Увечары 28 жніўня Менскі гарадзкі суд пакінуў бязь зьменаў крымінальны прысуд Кастусю Лукашову. Раней брат Вячаслава Сіўчыка быў асуджаны на два гады ўмоўна за нібыта супраціў міліцыі.

Раённы суд скаргу абароны не задаволіў. Цяпер адмовіў і Менскі гарадзкі суд.

«У маім працэсе былі парушаныя ўсе магчымыя нормы Крымінальна-працэсуальнага кодэксу. Нават судзьдзям было сорамна. Гэта нейкі сюррэалізм», - пракамэнтаваў прысуд Кастусь Лукашоў, -- паведамляе сайт газэты "Наша ніва"

Нагадаем, летась 29 сакавіка Канстанцін Лукашоў вывозіў з 3-га клінічнага шпіталю свайго брата, апазыцыйнага актывіста Вячаслава Сіўчыка. Невядомыя асобы ў цывільным знакамі паказвалі Канстанціну, каб спыніў аўтамабіль, але ён не падпарадкаваўся. Пазьней адзін зь міліцыянтаў, Анатоль Сушчэня, падаў заяву пра тое, што яго нібыта зьбіў аўтамабіль, якім кіраваў Лукашоў.

• Канстанціну Лукашову пакінулі прысуд бязь зьменаў, 26.07.2007
XS
SM
MD
LG