Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – чарнобылец-ліквідатар Васіль Сіліверст


Радыё Свабода

Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе ліквідатар наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС Васіль Сіліверст з Калінкавічаў. Доўгі час Васіль Сіліверст дабіваецца ад дактароў прызнаньня абумоўленасьці ягоных шматлікіх захворваньняў узьдзеяньнем радыяцыі. З 23 жніўня да ўчорашняга дня Сіліверст трымаў галадоўку, спрабуючы зьвярнуць увагу людзей на праблемы ліквідатараў-чарнобыльцаў.

У нашым апытаньні людзі на вуліцах Горадні назавуць галоўную, на іх погляд, праблему беларускай мэдыцыны.

У “Начных досьледах” сёньня размова пра дзіцячыя садкі ў Беларусі. Жыхары Менску падзеляцца сваімі найяскравейшымі ўспамінамі зь дзятсадаўскага часу.

Прагучыць таксама рэпартаж зь менскіх музычных крамаў. Шмат дзе стойкі з дыскамі падпісаныя словамі “Белорусская музыка” і “Отечественная музыка”. Чаму так робяць уладальнікі крамаў? Як да такога абазначэньня ставяцца пакупнікі?

У перадачы “Гукапіс” Аляксандар Памідораў працягне аповед пра музыку Міхала Казіміра Агінскага, а ў “Начной чытанцы” будуць гучаць вершы манаха Жыровіцкага манастыру, паэта Зьніча (Алега Бембеля).

Пасьля 23-й гадзіны – у “Падарожжы “Свабоды” партрэт браслаўскага краязнаўцы Кастуся Шыдлоўскага, а 23.15 у перадачы “Беларускае замежжа” аповед пра ініцыяваную беларусамі з розных кантынэнтаў кампанію “Супраць кантролю і цэнзуры ў байнэце”, а 23.33 чарговы агляд вашых лістоў на “Свабоду”, а 23.45 у “Вольнай студыі” Міхась Скобла гутарыць зь пісьменьнікам, кінасцэнарыстам Уладзімерам Сьцяпанам.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры “Свабоды” і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG